Дубінкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дубі́нкі (лет. Dubingiai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Асьвеі. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 208 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Малятаў, за 50 км на паўночны ўсход ад Вільні.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дубінкі (неадназначнасьць).
Quick Facts
Дубінкі лац. Dubinki | |||||
лет. Dubingiai | |||||
Замчышча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1334 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Маляцкі | ||||
Насельніцтва: | 260 чал. (2003) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°3′28.77″ пн. ш. 25°27′0.00″ у. д. | ||||
Дубінкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Дубінкі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся падмуркі кальвінскага збора на Замчышчы.