Дынар
валюта розных дзяржаваў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дына́р (ад па-лацінску: dēnārius «што складаецца зь дзесяці», ад па-лацінску: dēnī «па дзесяці», ад па-лацінску: decem «10»[1]) — грашовая адзінка розных краінаў, большасьць зь якіх — арабамоўныя або былі часткаю Асманскае імпэрыі (напрыклад, дзяржавы, што ўваходзілі ў склад Югаславіі). Слова «дынар» (па-арабску: دينار) пайшло ад дэнарыя, назвы манэты Рымскае імпэрыі. Грошы, што згадваюцца ў Каране, таксама маюць назву дынараў.