Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Горадня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Падзамчы. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°40′31.4″ пн. ш. 23°49′39″ у. д. |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы |
Комплекс Гарадзенскага жаночага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з 2-яруснай брамай-званіцай. У 1853 годзе ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл і кляштар, якія перабудавалі пад Барысаглебскі манастыр Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). А па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады цалкам зьнішчылі помнік архітэктуры, на месцы якога збудавалі будынак драматычнага тэатру.