Расейская праваслаўная царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расейская праваслаўная царква (РПЦ; рас. Русская православная церковь, да 1943 году — рас. Российская Православная Церковь), іншая афіцыйная назва — Маско́ўскі патрыярха́т (МП; рас. Московский патриархат) — рэлігійнае аб’яднаньне Расейскай Фэдэрацыі, аўтакефальная хрысьціянская праваслаўная царква, якая займае 5-е месца ў дыптыху праваслаўных цэркваў, найбольшая з існых праваслаўных цэркваў.
Расейская праваслаўная царква | |
рас. Русская православная церковь | |
Храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве | |
Абрэвіятура |
РПЦ МП |
---|---|
Папярэднік | Маскоўская мітраполія |
Дата ўтварэньня |
дэ-факта — 1448 год дэ-юрэ — 1589 год |
Юрыдычны статус | рэлігійнае аб’яднаньне |
Мэта | пашырэньне праваслаўнай хрысьціянскай веры |
Штаб-кватэра | Данілаў манастыр, Масква |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Расея, Украіна, Эстонія, Латвія, Летува, Беларусь, Малдова, Азэрбайджан, Казахстан, Узбэкістан, Кыргыстан, Таджыкістан, Туркмэністан |
Патрыярх | Кірыла (Гундзяеў) |
Кіроўны орган | Сынод |
Сайт | patriarchia.ru |
Утварылася ў 1448 годзе як кананічна ізаляваная[1] Маскоўская царква (царква Маскоўскай дзяржавы) у выніку самавольнага выхаду Маскоўскай мітраполіі з-пад юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. Фактычнае вызнаньне здабыла толькі ў 1589 годзе, але ў адрозьненьне ад іншых аўтакефальных цэркваў ніколі не атрымлівала томасу аб аўтакефаліі[2]. У 1686 годзе з парушэньнем царкоўных канонаў захапіла Кіеўскую мітраполію Канстантынопальскага патрыярхату. У 1721—1917 гадох фактычна ўзначальвалася обэр-пракурорамі «Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду», сьвецкімі чыноўнікамі Расейскай імпэрыі. Па савецкіх рэпрэсіх, якія зьнішчылі значную частку сьвятароў, у 1943 годзе аднавіла дзейнасьць пры спрыяньні Сталіна і трапіла пад кантроль КДБ СССР. У наш час абвяшчае сябе адзінай кананічнай праваслаўнай царквой на тэрыторыі былога СССР з выняткам Грузіі і Армэніі[3], аднак на частку гэтай тэрыторыі прэтэндуюць іншыя аўтакефальныя праваслаўныя цэрквы — Малдаўская і Эстонская, а таксама аўтакефальныя праваслаўныя цэрквы Беларусі і Ўкраіны. Усяленскі (Канстантынопальскі) патрыярхат вызнае Расейскую праваслаўную царкву толькі ў межах 1589 году, калі заходняя граніца Маскоўскай дзяржавы прыкладна адпавядала сучаснай заходняй граніцы Расейскай Фэдэрацыі.
15 кастрычніка 2018 году ў адказ на наданьне аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве і спыненьне дзеяньня граматы 1686 году, якая часова перадавала патрыярхату маскоўскаму права хіратоніі мітрапаліта кіеўскага (улада якога гістарычна пашыралася ў тым ліку на тэрыторыю Беларусі), у аднабаковым парадку разарвала эўхарыстычныя дачыненьні з Усяленскім (Канстантынопальскім) патрыярхатам і выйшла ў схізму[4].