Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Ворша)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Магілёўскай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў | |
Кляштар бэрнардынаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′39.93″ пн. ш. 30°25′18.25″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Андрэй Млоцкі[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Комплекс Аршанскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў мур з брамай. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл. У наш час у кляштарным корпусе знаходзіцца лякарня.