Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Менск)
рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Менску. Дзейнічаў з 2-й пал. XVII да 1-й пал. XIX стст. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіўся на паўднёвым баку Высокага Рынку, на рагу вуліцаў Францішканскай і Юраўскай[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Шпіль касьцёла францішканаў. Б. Лявэрнь, 1840 | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Канфэсія | Лацінская Царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Заснавальнік | Тэадор Караль Друцкі-Горскі[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Комплекс складаўся касьцёла, кляштарных карпусоў і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам зь некалькімі брамамі. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл, у канцы 1940-х рокаў савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі кляштарныя пабудовы.