Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Полацак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[lower-alpha 1]. Дзейнічаў да 1833 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′3.31″ пн. ш. 28°45′58.57″ у. д. |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Комплекс Полацкага францішканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). У наш час у былым жылым корпусе месьціцца адміністацыйная ўстанова.