Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў (Пінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Альбрэхтаўскай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў | |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя | |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Каардынаты | 52°07′11.60″ пн. ш. 26°06′55.07″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1960 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў | |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з мураванага касьцёла, драўляных кляштарнага корпуса і гаспадарчых пабудоваў. У наш час у будынку касьцёла разьмяшчаецца канцэртавая заля.