Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак (Мазыр)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвято́га Міха́ла Арханёла і кля́штар цыстэрыя́нак — помнік архітэктуры XVIII ст. у Мазыры. Знаходзіцца ў прадмесьці Кімбараўцы, на гістарычнай вуліцы Кімбараўцы[lower-alpha 1], на правым беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Мазыр |
Каардынаты | 52°01′39.68″ пн. ш. 29°18′26.82″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Дата скасаваньня | 1842 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак |
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамай. Касьцёл дзейнічае.