Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)
комплекс рыма-каталіцкага касьцёлу ў Пінску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвято́га Станісла́ва і кале́гіюм езуі́таў — помнік архітэктуры XVII ст. у Пінску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[lower-alpha 1], на беразе ракі Піны. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў | |
Месца касьцёла і калегіюм езуітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Каардынаты | 52°6′42″ пн. ш. 26°6′13″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Альбрэхт Станіслаў Радзівіл |
Першае згадваньне | 1635 |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 1953 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з будынкаў касьцёла, калегіюму і аптэкі, гаспадарчых пабудоваў і мура з брамамі. У 1953[1] годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і аптэку (захаваліся падмуркі). У наш час у будынку калегіюму месьціцца Музэй Беларускага Палесься.