Касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Язэпа[lower-alpha 1] і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Віцьбы, на тэрыторыі Ніжняга Замка, на рагу Задунаўскай і Вялікай вуліцаў. Дзеяў да 1820 году. Твор архітэктуры барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў, 1867 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′35.60″ пн. ш. 30°12′24.49″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 1956 |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Комплекс Віцебскага езуіцкага калегіюму займаў вялікі пляц на зьбегу вуліцаў Вялікай, Задунаўскай і Замкавай, на заходнім баку якога разьмяшчаліся касьцёл і будынак калегіюму, што ўтваралі замкнёны прастакутны двор. Усходні бок займаў вялікі сад і агарод. Паміж садам і будынкамі касьцёла і калегіюму знаходзіўся гаспадарчы двор, пэрымэтрам якога стаялі мураваныя і драўляныя 1-павярховыя службовыя збудаваньні. На поўдзень ад гэтай тэрыторыі праз вуліцу знаходзілася 2-павярховая мураваная езуіцкая школа. Ля моста церазь Віцьбу стаяла мураваная брама з капліцай, дзе штодня праводзіліся набажэнствы. У 1872 годзе комплекс пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, у 1956 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры, да нашага часу захаваліся падмуркі.