Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (Менск)
помнік архітэктуры ў Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Язэпа[lower-alpha 1] і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім баку Высокага Рынку, на гістарычнай Вялікай Бэрнардынскай вуліцы[lower-alpha 2]. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′17.28″ пн. ш. 27°33′24.6″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Утварае адзіны ансамбль з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштарам бэрнардынак. Комплекс займаў квартал паміж вуліцамі Вялікай і Малой Бэрнардынскай, Зыбіцкай і пляцам Высокага Рынку і складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, флігеляў і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам з брамамі, галоўная зь якіх стаяла перад касьцёлам. У наш час у будынку касьцёла месьціцца архіў, у кляштарным корпусе — гатэль.