Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў (Ворша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні[lower-alpha 1]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1845 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′19.49″ пн. ш. 30°24′57.96″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1649, 1780 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Комплекс Аршанскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі кляштарны корпус.