Комі-зыранская мова
мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Комі-зыра́нская мова — асноўная размоўная мова народу комі-зыранаў, адна з трох асноўных гаворак мовы комі разам з комі-пярмяцкай і комі-язьвінскай гаворкамі. Часьцяком пад тэрмінам «Комі мова» маецца на ўвазе ня ўся сукупнасьць трох комі гаворак, а толькі комі-зыранская мова. Колькасьць носьбітаў (дадзеныя ўсерасейскага перапісу 2010 году) — 160 599 чалавек.
Quick Facts Ужываецца ў, Рэгіён ...
Комі-зыранская мова | |
Коми кыв, коми зыряна кыв | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Рэспубліка Комі, Архангельская вобласьць, Ненецкая аўтаномная акруга, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Мурманская вобласьць |
Колькасьць карыстальнікаў | ~161 тыс. чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Рэспубліцы Комі |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | кірыліца і Molodtsov alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | kv |
ISO 639-2(Б) | kom |
ISO 639-2(Т) | kom |
ISO 639-3 | kpv |
SIL | kpv |
Close
Носьбіты комі-зыранскае мовы распаўсюджаныя ў Рэспубліцы Комі (складаюць прыкладна 20% ад усяго насельніцтва рэспублікі), Ненецкай аўтаномнай акрузе, Архангельскай вобласьці, Мурманскай вобласьці (кольскія комі) і ў Сыбіры (прыўральскія комі).