Крычаў
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кры́чаў — места ў Беларусі, на рацэ Сажы. Адміністрацыйны цэнтар Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 26 007 чалавек[1]. Знаходзіцца за 104 км на ўсход ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Воршу, Магілёў, Унечу і Рослаў; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Рослаў.
Крычаў лац. Kryčaŭ | |||||
Замкавая Гара і царква Сьвятога Мікалая | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1136 | ||||
Магдэбурскае права: | 23 жніўня 1633 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Крычаўскі | ||||
Плошча: | 10,7 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 26 007 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2430,56 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2241 | ||||
Паштовыя індэксы: | 213491, 213492, 213493, 213494, 213495, 213496, 213498, 213500 | ||||
СААТА: | 7240501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′10″ пн. ш. 31°42′50″ у. д. | ||||
± Крычаў Крычаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Крычаў — магдэбурскае места гістарычнай Амсьціслаўшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка на Замкавай Гары, палац Пацёмкіна — Галынскіх і цэрквы Сьвятога Мікалая і Ўваскрасеньня Хрыстова, помнікі гісторыі і архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся нэагатычны касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.