Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа
літаратурная прэмія БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савету Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 року.
Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданьняў, аповесьць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваныя ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадзкае прызнаньне[1].
У 1965 року прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 року — у складзе Дзяржаўных прэміяў Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].
У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па зьмесьце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, разьвіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленьню агульначалавечых каштоўнасьцяў і ідэяў гуманізму[4].