Літоўскае генэрал-губэрнатарства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літо́ўскае генэра́л-губэрна́тарства, Ві́ленскае генэрал-губэрнатарства — генэрал-губэрнатарства ў складзе Расейскай імпэрыі.
Утворанае ў 1794 року і ўлучала Віленскую і Слонімскую губэрні. Цэнтар — Вільня.
У выніку рэфармаваньня ў 1797 абедзьве губэрні аб’яднаныя ў Літоўскую губэрню. У 1801 ізноў адбыўся падзел на дзьве губэрні — Гарадзенскую і Віленскую (да 1840 звалася Літоўска-Віленскай).
З 1842 року генэрал-губэрнатарства ўлучала Віленскую, Гарадзенскую і Ковенскую губэрні. У 1912 скасаванае.