Магілёўская япархія
япархія праваслаўнай царквы на поўначы і ўсходзе Магілёўскай вобласьці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Магілё́ўская япа́рхія — япархія Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы, заснаваная ў лістападзе 1632 году ў падпарадкаваньні Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю. У 1942—1944 гадах дзейнічала ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Магілёўская і Мсьціслаўская япархія | |
---|---|
Япіскап | Сафрон (Юшчук) |
Катэдральны горад | Магілёў |
Катэдральны сабор | Трох Сьвяціцеляў |
На 2020 год налічвала 77 прыходаў і 2 манастыры — жаночы Мікольскі ў Магілёве і мужчынскі Ўсьпенскі ў вёсцы Пустынкі Мсьціслаўскага раёну. Служэньне ажыцьцяўлялі 77 сьвятароў і 7 дыяканаў. Прыходы гуртаваліся ў 6 прыхадзкіх акругаў на чале з дабрачынцамі. Епархіяльнае кіраўніцтва мела ў сваім складзе архіў, бухгальтэрыю і канцылярыю. Епархіяльны суд налічваў 5 сябраў. Архіяпіскап узначальваў епархіяльную раду ў складзе 7 чалавек, сярод якіх быў сакратар епархіяльнага кіраўніцтва[1]. Япархія ахоплівала прыходы ў 15 раёнах на поўначы і ўсходзе Магілёўскай вобласьці Беларусі: Амсьціслаўскі, Бялыніцкі, Горацкі, Дрыбінскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Круглянскі, Касьцюковіцкі, Магілёўскі, Прапойскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі і Шклоўскі[2].