Максім Гарэцкі
беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Максі́м Іва́навіч Гарэ́цкі (18 лютага [ст. ст. 6 лютага] 1893, в. Малая Багацькаўка, Амсьціслаўскі павет, Магілёўская губэрня[lower-alpha 1] — 10 лютага 1938[lower-alpha 2], Вязьма) — беларускі пісьменьнік, дзяяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэньня, літаратуразнаўца, лексыкограф, фальклярыст. Брат Гаўрылы Гарэцкага.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарэцкі.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Максім Гарэцкі | |
Максім Гарэцкі ў 1937 годзе | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 (18) лютага 1893 в. Малая Багацькаўка, Амсьціслаўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 10 лютага 1938(1938-02-10) (44 гады) Вязьма, Смаленская вобласьць, РСФСР, СССР |
Сужэнец | Леаніла Чарняўская |
Дзеці | Галіна Гарэцкая[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратуразнаўца, лексыкограф, фальклярыст |
Гады творчасьці | 1912—1937 |
Кірунак | проза |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | «У лазьні» (1913) |
Значныя творы | «Ціхая плынь» |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Close
Карыстаўся літаратурнымі псэўданімамі Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсьціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус і іншымі; у сваіх творах таксама выступаў як Кузьма Батура і Лявон Задума.