Менская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Менская ратуша — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Менску, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку[lower-alpha 1]. У 1851 року маскоўскі гаспадар Мікалай І пастанавіў зруйнаваць будынак, што ўчынілі ў 1857 року. У 2004 року завяршылася адбудова ратушы на месцы зьнішчанага расейскімі ўладамі помніка. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Менская ратуша | |
Менская ратуша | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′12.78″ пн. ш. 27°33′21.52″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Першае згадваньне | 1582 |
Дата заснаваньня | XVI ст., 2000-я |
Дата скасаваньня | 1857 |
Статус | Ахоўная зона |
Менская ратуша | |
Менская ратуша на Вікісховішчы |
Да скасаваньня ўладамі Расейскай імпэрыі Магдэбурскага права для Менску (14 траўня 1795 року) у ратушы праходзілі паседжаньні органа мескага самакіраваньня — магістрату або рады, у будынку захоўваліся эталёны адзінак вагі і аб'ёму. На ратушнай вежы знаходзіўся першы мескі гадзіньнік[1].