Менскі езуіцкі калегіюм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Менскі езуіцкі калегіюм — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Менску; рымска-каталіцкая навучальная ўстанова, што давала адукацыю на ўзроўні гуманітарнага ўнівэрсытэту[1]. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Менскі езуіцкі калегіюм | |
Менскі езуіцкі калегіюм | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′15.85″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Менскі езуіцкі калегіюм | |
Менскі езуіцкі калегіюм на Вікісховішчы |
Утварае адзіны архітэктурны комплекс з Архікатэдральным касьцёлам Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі. Займаў практычна ўвесь квартал пры пляцы Высокім Рынку, абмежаваны вуліцамі Койданаўскай, Зборавай і Фэліцыянаўскай. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі большую частку комплексу, да нашага часу захавалася значна перабудаваная езуіцкая школа, у якой цяпер месьціцца музычны каледж.