Нунцы
пастаянны дыпляматычны прадстаўнік Ватыкану пры кіраўніку замежнай дзяржавы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ну́нцы (лац. nuntius — вяшчун) — пастаянны дыпляматычны прадстаўнік Ватыкану пры кіраўніку замежнай дзяржавы, якая падтрымлівае зь ім афіцыйныя дыпляматычныя дачыненьні.
Паводле 14-га артыкула Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах 1961 году, адпавядае рангу амбасадара. У 1-й палове XVI стагодзьдзя нунцыятура склалася як пастаяннае прадстаўніцтва. Пасьля Венскага кангрэсу 1815 году стаў старэйшынай дыпляматычнага корпусу ў каталіцкіх дзяржавах[1].
Першая нунцыятура зьявілася ў Партугаліі ў 1481 годзе. У ХХ стагодзьдзі нунцыямі былі будучыя рымскія папы Піюс XII і Ян XXIII.