Палац (пабудова)
рэзыдэнцыя, асабліва кіраўніка дзяржавы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́ц (польск. рałac ад італ. palazzo ад лац. palatinum) — рэпрэзэнтатыўны будынак вялікіх памераў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Палац.
Палацы вядомыя на Беларусі з XIV ст., першапачаткова былі складовай часткаю замка, былі ўключаны ў комплекс фартыфікацыйных умацаваньняў і абсталяваны адпаведнымі абарончымі элемэнтамі (прыкладам Стары замак (Горадня)). У далейшым з увядзеньнем бастыённай сыстэмы фартыфікацыі палац набыў функцыі камфортнай рэзыдэнцыі пасярод муравана-земляных умацаваньняў. З канца XVІІІ ст. палацы будуюцца на адкрытай мясцовасьці ў комплексе з гаспадарчымі пабудовамі і паркамі, утвараюцца г. зв. палацава-паркавыя комплексы.
У архітэктуры ХХ ст. палацамі называюць публічныя збудаваньні (Палац Рэспублікі (Менск)).