Нясьвіскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Радзіві́лаў або Нясьві́скі за́мак — унікальны помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы, старажытная рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места, на паўвысьпе, на правым беразе ракі Вушы. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі і сьпісу Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Хуткія факты Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясьвіжы, Architectural, Residential and Cultural Complex of the Radzivił Family at Niaśviž* ...
Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясьвіжы | |
---|---|
Architectural, Residential and Cultural Complex of the Radzivił Family at Niaśviž[lower-alpha 1]* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў | |
Краіна | Беларусь |
Тып | Культурны |
Крытэры | ii, iv, vi |
Спасылка | 1196 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | 53°13′22.36″ пн. ш. 26°41′30.25″ у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 2005 (29-я сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Закрыць
Комплекс складаецца з палаца, створанага ў выніку некалькіх перабудоваў рэнэсанснага замка, бастыённых фартыфікацыяў і вялікага паркавага комплексу з Замкавым, Старым, Новым, Японскім і Ангельскім паркамі, а таксама Замкавым, Дзікім і Бэрнардынскім ставамі.