Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Валожын)
палац у Валожыне (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX ст. у Валожыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на ўзвышаным беразе ракі Валожынкі, каля гістарычнага Рынку[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў | |
Палац Тышкевічаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Валожын |
Каардынаты | 54°05′17″ пн. ш. 26°31′37″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Аўгуст Касакоўскі[d] |
Заснавальнік | Юзаф Ігнацы Тышкевіч[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў | |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаецца з мураваных палаца, бакавых флігеляў (афіцыны і аранжарэі), якія утвараюць прастакутны парадны двор, і парку.