Палітычная камісія для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Палітычная камісія для перагляду руска-беларускага слоўніка й новых правілаў правапісу беларускае мовы» — адмысловая палітычная структура, створаная ЦК КП(б)Б 5 траўня 1933 году[1]. Галоўнай мэтай камісіі была перапрацоўка акадэмічнага праекту рэформы беларускага правапісу 1933 году, які, на думку бальшавіцкага партыйнага кіраўніцтва, недастаткова збліжаў беларускую мову з расейскай[2].
Вынікі дзейнасьці Палітычнае камісіі зацьвердзіў Саўнаркам БССР у загадным парадку без грамадзкага й навуковага абмеркаваньня[3].