Родная мова
мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая зьвязвае чалавека зь яго народам, з папярэднімі пакаленьнямі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́дная мо́ва — адно з найважнейшых паняцьцяў сацыялінгвістыкі і этналёгіі, якое ў наш час набыло паліталягічнае гучаньне і міждысцыплінарны статус[1].
Родная мова — гэта мова сваёй нацыі, мова продкаў, якая зьвязвае чалавека зь яго народам, з папярэднімі пакаленьнямі, іхнымі духоўнымі набыткамі. Родная мова служыць падмуркам этнічнага самаўсьведамленьня чалавека, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі[2][1][3][4][5].
Дзеля прыцягненьня ўвагі да праблемы захаваньня моўнай шматстатнасьці ЮНЭСКО заснавала Міжнародны дзень роднай мовы.