Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква саборная Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіцца на высокім беразе ракі Сажа, на тэрыторыі палацава-паркавага ансамблю Румянцавых і Паскевічаў і выходзіць галоўным фасадам на гістарычны Рынак[lower-alpha 1], адна з кампазыцыйных дамінантаў пляцу. Дзее, катэдральны сабор Гомельскай япархіі. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (неадназначнасьць).
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′26.63″ пн. ш. 31°01′02.5″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Гомельская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Джон Кларк[d] |
Дата заснаваньня | 18 кастрычніка 1809 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | soborgomel.cerkov.ru |
Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Сабор Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |