Слонім
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сло́нім — места ў Беларусі, на рацэ Шчары пры ўтоку ў яе ракі Ісы. Адміністрацыйны цэнтар Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 49 441 чалавек[1]. Знаходзіцца за 143 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ваўкавыск. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Зьдзецелам.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Слонім (неадназначнасьць).
Слонім лац. Słonim | |||||
Касьцёл Сьвятога Андрэя на пляцы імя Л. Сапегі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1252 | ||||
Магдэбурскае права: | 20 студзеня 1532 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Слонімскі | ||||
Плошча: | 46 км² | ||||
Вышыня: | 156 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 49 441 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1074,8 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1562 | ||||
Паштовы індэкс: | 231800 | ||||
СААТА: | 4254501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′0″ пн. ш. 25°19′0″ у. д. | ||||
± Слонім Слонім | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт места |
Слонім — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Росквіт паселішча адбыўся ў XVIII ст. за часамі Міхала Казімера Агінскага, які заснаваў тут некалькі ўстановаў (капэлю, балетную і музычную школы, опэрны тэатар) і прамысловых прадпрыемстваў, а таксама збудаваў Агінскі канал. Высокі культурны статус Слоніму прычыніўся да таго, што сучасьнікі звалі яго «Палескімі Атэнамі». Да нашага часу тут захаваліся меская ратуша, аўстэрыя Агінскіх, палац Пуслоўскіх у Альбэртыне, комплексы кляштараў бэрнардынак з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і бэрнардынаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, касьцёл Сьвятога Андрэя, капліца Сьвятога Дамініка, кляштар бэнэдыктынак і сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац і тэатар Агінскіх, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Міхала, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама касьцёл Божага Цела пры кляштары канонікаў лятэранскіх, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.