Слуцкія паясы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слуцкія паясы — вырабы ручнога ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, элемэнт традыцыйнага параднага мужчынскага строю шляхты. Назва ад места Слуцку, дзе іх ткалі на мануфактуры ядвабных паясоў (пэрсіярні). Зьмяшчаліся на кунтушы (пояс складваўся ўдвая на ўсёй даўжыні). Мелі вялікі кошт і перадаваліся ў спадчыну.
Ядвабныя паясы тыпу слуцкіх выраблялі таксама ў Горадні, Нясьвіжы, Ружанах, Кракаве, Ліпкаве і Кабылках пад Варшавай, а таксама ў Францыі[1].