Тлушчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тлушчы́[1] (трыгліцэры́ды) — арганічныя рэчывы, вытворныя ад гліцэрыну ды вышэйшых карбонавых квасаў.
У жывых арганізмах выконваюць структурную ды энэргетычную ролю: зьяўляюцца асноўным кампанэнтам клеткавай мэмбраны й запасаюцца ў якасьці энэргіі ў тлушчовых клетках. Разам з вугляводамі ды бялкамі, тлучшы — ёсьць адным з найгалоўных кампанэнтаў харчаваньня. Вадкія тлушчы расьліннага паходжаньня звычайна называюць масламі альбо алеям.