Тэракт у «Крокус Сіці Холе»
тэрарыстычны акт у Краснагорску 22 сакавiка 2024 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэракт у «Крокус Сіці Холе»[2] — акт тэрарызму, зладжаны 22 сакавіка 2024 року ў канцэртнай зале дзелавога цэнтру «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным месцы Краснагорску (Расейская Фэдэрацыя), перад выступленьнем рок-гурту «Пікнік». Паводле афіцыйных зьвестак, пяцёра невядомых у камуфляжным адзеньні адкрылі агонь па людзях, якія сабраліся ў будынкаў залы, пасьля прагучала некалькі выбухаў[3]. Затым тэрарысты пакінулі будынак залы й скрыліся на аўтамабілі «Рэно Сымбаль». У выніку на момант 29 сакавіка колькасьць загінулых састаўляе 144 чалавекі, пацярпелі больш за 550 чалавек[1]. Міністэрства ўнутраных справаў Расеі вызначае гэтае здарэньне як тэракт. Дадзены тэрарыстычны акт зьяўляецца адным з буйнейшых у сучаснай гісторыі Расейскае Фэдэрацыі, саступаючы па маштабах наступстваў толькі тэрарыстычнаму акту ў школе №1 месца Бяслана (1-3 верасьня 2004 року).
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» | |
Канцэртная зала "Crocus City Hall" пасьля абвальваньня даху й пажару | |
Месца атакі | Расея , Краснагорск, канцэртная зала дзелавога цэнтру «Крокус Сіці Хол» |
---|---|
Дата |
22 сакавіка 2024 року каля 20:00 (EEST) |
Спосаб атакі | растрэл, прымяненьне выбуховых сродкаў |
Зброя | аўтаматы тыпу АК-47, бутэлькі з запальнай сумесьсю |
Колькасьць ахвяраў | 144 (згодна з афіцыйнымі крыніцамі), зьвесткі патрабуюць удакладненьня |
Колькасьць параненых | 551 (паводле афіцыйных зьвестак)[1], зьвесткі патрабуюць удакладненьня |
Колькасьць тэрарыстаў | невядома |
Тэрарысты | невядома |
Арганізатары | Ісламская дзяржава (меркавальна) |
Адказнасьць за тэрарыстычны акт узяла на сябе Ісламская дзяржава, на цяперашні час гэты факт пацьверджаны як неафіцыйнымі СМІ, так і прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным. Выратавальная апэрацыя па вышуку пацярпелых на момант 29 сакавіка завершана, працягваецца разборка завалаў[4]. 24 сакавіка 2024 року быў афіцыйна аб’яўлены агульнафэдэральным днём жалобы[5]. Свае спачуваньні расейскаму народу прынесьлі прадстаўнікі абсалютнай большасьці краінаў сьвету, таксама імі быў асуджаны й сам тэрарыстычны акт[6].