Фуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фу́ры (ад анг. furry — футрак, футравы) — гэта асоба, якая цікавіцца альбо займацца творчасьцю, зьвязанай з г. зв. футрацкім мастацтвам, засяродзеным на антрапамарфічных альбо міталяґічных жывёлах ці таксама выдуманых істотах[lower-alpha 1]. Гэтае паняцьце, нараўне з паняцьцем «фуры фэндам», апісвае супольнасьць, сукбультуру, якая складаецца зь людзей з вышэйзгаданымі перавагамі альбо формамі паводзінаў. Часам гэта таксама адносіцца да пэрсанажаў, якія спалучаюць у сабе рысы чалавека і жывёлаў, якія выступаюць у некалькіх формах:
- Антрапамарфічнай (анґ. anthropomorphic, anthro). — жывёла з чалавечым рысамі ў гуманоідным целе.
- Немарфічнай (анґ. nonmorphic) — жывёла, якая мае чалавечыя рысы, аднак, якая мае цела жывёлы, не гуманоіда.
- Неантрапамарфічнай (анґ. non-anthropomorphic, non-anthro) — найчасьцей звычайная дзікая жывёла, якая ня мае чалавечых рысаў.
Апошнія дзьве формы абагульняюцца пад тэрмінам «фэрал» (анґ. feral — дзікі).