Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая)
праваслаўны храм у Віцебску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Рынку[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на тэрыторыі Ўзгорскага замка, на заходнім баку гістарычнага Рынку[lower-alpha 2]. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1834 год) у 1841 годзе помнік перабудавалі ў стылі клясыцызму. У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000—2008 гадох яе адбудавалі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Уваскрасенская царква па адбудове | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′41″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Юзэф Фантана[d] |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Дата скасаваньня | 1936 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы |