Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква саборная Прачыстай Багародзіцы[lower-alpha 1] і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на тэрыторыі Ўзгорскага замка, на Прачысьценскай гары[lower-alpha 2]. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1799 год) у 1804 годзе помнік перабудавалі ў стылі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Прачысьценская царква і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′45″ пн. ш. 30°12′09″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат і праваслаўе |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і віленскае барока |
Аўтар праекту | Юзэф Фантана[d] |
Першае згадваньне | 1406 |
Дата скасаваньня | 1937 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы |
Комплекс Віцебскага Прачысьценскага базылянскага манастыра складаецца з царквы і манастырскага корпуса. У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000—2010 гадох яе адбудавалі.