Царква Раства Багародзіцы (Ворша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Раства Багародзіцы[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца пры ўтоку ракі Аршыцы ў Дняпро, на Зааршыньні[lower-alpha 2]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′22.08″ пн. ш. 30°25′03.52″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока, клясыцызм |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы |
Утварала адзіны ансамбль з службовым корпусам, над якіх узвышалася вежа-званіца. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі ўвесь комплекс, у 2000-я гады царкву аднавілі на старых падмурках.