Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Менску, дамінанта комплексу колішняга манастыра і гістарычных мясцовасьцяў Нізкага Рынку і Ракаўскага прадмесьця. Знаходзіцца на рагу вуліцаў Ракаўскай і Нямігі (вуліца Ракаўская, 4). Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′17.12″ пн. ш. 27°33′5.50″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзахат |
Эпархія | Менская япархія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і рэнэсансная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | sppsobor.by |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Пятра і Паўла — адзіная праваслаўная царква ў Менску ў XVII—XVIII стагодзьдзях, якая не прыняла Уніі. У наш час тут стала праводзіцца першая ўва ўсім месьце служба на беларускай мове.