Ракаўскае прадмесьце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракаўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ўздоўж старадаўняга Ракаўскага шляху. Тут знаходзіліся ўніяцкая царква, кармеліцкі кляштар з касьцёлам Сьвятой Марыі Магдалены, Петрапаўлаўскі манастыр, ад якога захавалася Петрапаўлаўская царква. У час нацысцкай акупацыі частка раёну ўваходзіла ў склад жыдоўскага гета.
На захад ад Ракаўскага прадмесьця пачынаецца Раманаўская Слабада, на поўнач — Татарская Слабада (Пятніцкае прадмесьце), на ўсход — менскае Замчышча, на поўдзень — цэнтральны Нізкі Рынак[1][2].