Цімкавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ці́мкавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мажы. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1225 чал. Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы захад ад Капылю, за 136 км ад Менску. Аўтамабільныя дарогі на Капыль, Нясьвіж, Семежаў; чыгуначная станцыя.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Цімкавічы (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Цімкавічы лац. Cimkavičy | |
Уезд у вёску з боку Капылю | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Цімкавіцкі |
Насельніцтва: | 1225 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223920 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°3′47.70″ пн. ш. 26°59′18.97″ у. д. |
± Цімкавічы Цімкавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Цімкавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны). За часамі Слуцкага збройнага чыну каля мястэчка праходзіў фронт паміж абаронцамі Беларускай Народнай Рэспублікі і бальшавікамі.