Эспэранта
міжнародная штучная мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эспэра́нта (саманазва: Esperanto) — міжнародная, штучная (пабудаваная) мова, найбольш пасьпяховая і пашыраная сярод усіх штучных моваў. Была распачатая Людвікам Замэнгофам у 1887. Назва яе паходзіць ад псэўданіму «doktoro Esperanto» (той, хто спадзяецца), пад якім быў апублікаваны першы падручнік. Аўтар спадзяваўся на тое, што гэтая мова будзе добрым сродкам для паразуменьня ўсіх народаў. Мэта эспэранта — стаць не адзінай, а другой, дадатковай (пасьля роднай) і дапаможнай у зносінах зь іншымі людзьмі. Колер надзеі — зялёны, яго маюць сымбалі эспэранта: зорка і сьцяг.
Эспэранта | |
---|---|
Арыгінальная назва: | Esperanto |
Створаны: | Людвік Замэнгоф |
Рэгулюецца: | Акадэмія Эспэранта |
Агульная колькасьць носьбітаў: | Родная — каля 200—2000; бегла — ад 100 тыс. да 2 млн[1] |
Тып пісьма: | альфабэт на аснове лацінскага |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97: | эсп 845 |
ISO 639-1: | eo |
ISO 639-2: | epo |
ISO/DIS 639-3: | epo |
Гл. таксама:
Штучныя мовы |
У наш час гэтая мова ўжываецца ў шматлікіх сфэрах чалавечага жыцьця, найперш у турызьме, ліставаньнях, культурным і літаратурным абмене, пры навучаньні мовам. Акрамя перакладной, эспэранта мае арыгінальную літаратуру, пэрыядычныя выданьні, музыкальныя творы, радыёперадачы, існуюць грамадзкія і прафэсійныя арганізацыі, праводзяцца курсы мовы.