Этнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Этнаграфія Беларусі — энцыкляпэдыя на беларускай мове, выдадзеная ў 1989 годзе.
Зьмяшчае больш за 3 тысячы артыкулаў, якія асьвятляюць пытаньні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Артыкулы прысьвячаюцца агульным паняцьцям этнаграфіі, этнічным групам, тыпам і відам паселішчаў, збудаваньняў і іх частак, промыслам і рамёствам, нацыянальнаму адзеньню і г.д. Шырока асьвятляецца традыцыйная беларуская кухня. Кніга бага ілютруецца каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і рыснукамі. Выданьне адрасуецца этнографам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа[1].