Янаў
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́наў (з 1940 году — Іва́нава[lower-alpha 1]) — места ў Беларусі, на рацэ Самараўцы. Адміністрацыйны цэнтар Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 417 чалавек[1]. Знаходзіцца за 132 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Берасьце — Пінск.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Іванава, Янава, Янаў (неадназначнасьць), Янова (неадназначнасьць).
Quick Facts
Янаў лац. Janaŭ | |||||
На гістарычным Рынку | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1971 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Янаўскі | ||||
Насельніцтва: | 16 417 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1652 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225791—225792 | ||||
СААТА: | 1230501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°8′50″ пн. ш. 25°32′2″ у. д. | ||||
± Янаў Янаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Янаў — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася капліца Сьвятога Андрэя Баболі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.