Імпактная падзея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імпактная падзея (англ.: impact — «удар, сутыкненне») — сутыкненне буйнага метэарыта, астэроіда, каметы ці іншага нябеснага цела з Зямлёй ці іншай планетай. На месцы такога сутыкнення, як правіла, утвараецца кратар. Імпактныя падзеі могуць быць вельмі разбуральнымі, бо здольныя выклікаць пажар, землетрасенне або цунамі. Па некаторым тэорыям, менавіта найбуйнейшыя імпактныя падзеі сталі прычынай масавых выміранняў. Імпактныя падзеі пераўтвораць горныя пароды ў працэсе, званым імпактным, або ўдарным метамарфізмам. З гэтым працэсам звязаны некаторыя радовішча карысных выкапняў, да прыкладу, залежы медзі і нікеля ў кратары Садберы і залатаносныя пароды гор Вітватэрсранд.