Абідас
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́бідас (Абджу, егіп. ȝbḏw, стар.-грэч.: Ἄβυδος, араб. أبيدوس Abīdūs) — старажытны горад у Егіпце. Уваходзіў у VIII верхнеегіпецкі ном. Першапачаткова цэнтр шанавання Хентыяменці і Упуаута. У эпоху Старога царства і I пераходнага перыяду Хентыяменці паглынаецца вобразам Асірыса, і Абідас становіцца адным з галоўных асірычных цэнтраў.
Славутасць | |
Абідас | |
---|---|
егіп. ȝbḏw, стар.-грэч. Ἄβυδος, араб. أبيدوس Abīdūs | |
26°11′05,49″ пн. ш. 31°55′07,96″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Егіпет |
Эль-Араба-эль-Мадфуна | 98 км на поўнач ад Дэндэры |
Архітэктурны стыль | Старажытны Егіпет |
Дата заснавання | больш за 6 тыс. гадоў таму |
Будынкі | |
• Вялікі храм Асірыса • Храм Рамсеса II • Храм Сеці I • Асірыён • некропаль Ум эль-Кааб Рэшткі падмуркаў: • Kom el-Sultan (англ.) • Shunet ez Zebib (англ.) |
|
Рэліквіі і святыні | Абідаскі спіс, табліца Абідаса, грабніцы першых фараонаў, кенатафы, храмы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчаецца каля сучаснага населенага пункта Эль-Араба-эль-Мадфуна — у 98 км на поўнач ад Дэндэры.
У 1818 годзе Бэйнксам быў знойдзены «Абідаскі спіс» з іерогліфамі і спісам 76 фараонаў-папярэднікаў Рамсеса II, у 1835 набыты Брытанскім музеем. У храме Сеці I была выяўлена яшчэ адна падобная табліца, якая дапаўняе папярэднюю знаходку. Гэты выяўлены «спіс фараонаў» паслужыў егіптолагам найважнейшым ключом для дэшыфроўкі іерогліфаў і складання храналогіі дынастый Старажытнага Егіпта.