Архітэктурны стыль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Архітэктурны стыль — сукупнасць характэрных рыс і прыкмет архітэктуры.
Характэрныя рысы вызначанага часу і месца, якія выяўляюцца ў асаблівасцях функцыянальнага, канструктыўнага і мастацкага бакоў (прызначэнне будынкаў, будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі, прыёмы архітэктурнай кампазіцыі), фармуюць архітэктурны стыль.
Развіццё архітэктурных стыляў залежыць ад кліматычных, тэхнічных, рэлігійных і культурных фактараў.
Хоць развіццё архітэктуры проста залежыць ад часу, не заўсёды стылі змяняюць адзін другі паслядоўна, вядома адначасовае суіснаванне стыляў як альтэрнатывы адзін другому, напрыклад, барока і класіцызм, мадэрн і эклектыка, функцыяналізм, канструктывізм і ар-дэко[1].