Артукоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Артуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Артукі.
Артукоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Артукі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 26 верасня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Артукоўскі (Арцюкоўскі) сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Вятхінскага, Краснапольскага, Надзвінскага і Пракісельскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Холмецкага сельсавета[1]. 28 лютага 1992 года з часткі сельсавета зноў утвораны Холмецкі сельсавет. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Холмецкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Артукі, Вятхінь, Краснаполле, Надзвін, Пракісель, Церабееўка, пасёлкі Барбары, Вазнясенск, Кружок, Ляхавец, Рэлькі.