Бараўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бараўскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Баравое.
Бараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзяржынскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баравое |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 818 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт (руск.) |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года Бараўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1935 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланевіцкага сельсавета[2]. 14 красавіка 1959 года ў склад Негарэльскага пассавета перададзена вёска Ліўе[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вялікае Сяло, Карачуны, Паўлюці, Старынкі і Целяшэвічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1430 чалавек[5], з іх 87,2 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 4,3 % — палякі, 2,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1818 чалавек[7].