Паланевіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Палане́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Паланевічы.
Паланевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Дзяржынскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Паланевічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 25 ліпеня 1931 года Паланевіцкі нацыянальны польскі сельсавет. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бараўскога сельсавета[1].