Ваверскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́верскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ваверка.
Хуткія факты Ваверскі сельсавет, Краіна ...
Ваверскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ваверка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 811 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мейраўскага сельсавета[1]. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Багданаўшчына (злілася з вёскай Альхоўка)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1811 чалавек[3], з іх 74,9 % — палякі, 14,2 % — беларусы, 4,7 % — рускія[4].