Багданаўшчына (Лідскі раён)
былы маёнтак, Лідскі раён / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Багданаўшчына.
Багда́наўшчына (трансліт.: Bahdanaŭščyna, руск.: Богдановщина) — былая вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ваверскага сельсавета.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Багданаўшчына
|
Закрыць
У XIX — пачатку XX стагоддзя маёнтак Скіндзераў. Уваходзіў у склад Мытлянскай воласці Лідскага павета. У 1912 г. сяляне забілі ўладальніка маёнтка Багданаўшчына за тое, што ён часта судзіўся з імі за парубкі лесу і патравы[1][2].
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1927 годзе двор у гміне Ваверка Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.